Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі не трэба агульная валюта


Заява пра гэта прагучала сёння ў Маскве з вуснаў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты.



Сёння ў расейскай сталіцы праходзіць паседжанне Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Чакалася, што гэтая сустрэча пралье святло на нафтавыя справы паміж Менскам і Масквою. Аднак, прынамсі публічна, на высокіх трыбунах гучалі зусім іншыя тэмы.

{movie}Саюзная дзяржава – без агульнай валюты|right|9437{/movie}

Рыгор Рапота падкрэсліў, што ўзаемныя разлікі паміж краінамі ажыццяўляюцца ў расейскіх рублях без аніякага дыскамфорту. Больш за тое, Сяргей Сцяпашын, кіраўнік расейскай Падліковай палаты, зазначыў, што таваразварот паміж дзвюма краінамі сёлета вырас на 10 %.

Мелі разгледзець пытанні фінансавання будаўніцтва беларускай АЭС і, самае галоўнае, ці пагадзіцца Масква даць зялёнае святло на экспарт у Беларусь 5 млн тонаў бязмытнай нафты, якія не ўвайшлі ў райнешыя дамоўленасці.

Мінэнерга Расеі ўзяло тайм-аўт, бо цяпер ідуць інтэнсіўныя перамовы з энергетыкамі Беларусі, найбліжэйшым часам мусіць быць ужо нейкі вынік, яго маюць прэзентаваць групе высокага ўзроўню – кіраўнікам урадаў і кіраўнікам дзяржаваў [Расеі і Беларусі, – belsat.eu],” – паведаміў спадар Рапота.

Пакуль жа расейскія і беларускія чыноўнікі абышліся агульнымі размовамі пра ўстойлівасць да сусветных крызісаў і адчувальнае павелічэнне аб’ёму бюджэту.

А.Р., М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў