Прытулак ці «канцлагер» для жывёлы?


У дзяржаўнае прадпрыемства «Фаўна гораду» прывозяць беспрытульную жывёлу з усяго Менску. Тут іх трымаюць цягам пяці дзён, пасля – некаторых з іх усыпляюць. Рэпарцёры праграмы «Маю права» пабывалі ва ўстанове, каб на свае вочы пабачыць, у якіх умовах утрымліваюцца жывёліны.

{movie}Прытулак ці «канцлагер» для жывёлы?|right|9436{/movie}

Але ў тых, хто застаўся жыць, умовы – жахлівыя. Снег у місках – гэта не выпадковасць. Жывёліны ядуць яго замест таго, каб піць ваду, бо ў маразы яна проста замярзае. «Вальеры халодныя, ніхто не адмаўляе, што іх не ацяпляюць. Гэта проста нерэальна», – зазначае заатэхнік прадпрыемства. Грошай хранічна бракуе. Прытулак выжывае яшчэ і за кошт таго, што прынясуць валанцёры.

За бяздомных жывёлінаў спрабаваў заступіцца музычны прадзюсар Віталь Супрановіч. Сярод іншага, ён скіроўваў скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта. Выправіць сітуацыю мог бы новы закона аб абароне жывёлы, але з Адміністрацыі Віталю Супрановічу адказалі, што прыняцце такога закона – «несвоечасовае», а ў тым, што такога закону няма, чыноўнікі вінавацяць жывёлаахоўныя арганізацыі.

Як выправіць сітуацыю і што можа зрабіць для гэтага кожны з нас? Пра гэта – у сюжэце «Маю права» разважаюць эксперты і шараговыя жыхары Менску.

Праграма «Маю права» выходзіць у эфіры «Белсату» кожную сераду а 20:35. У гэты час пабачыць праграму можна таксама на ўэб-старонцы ў он-лайн трансляцыі. Пазней – у архіве праграмаў.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў