Строі з карцінаў Манэ ажылі ў Нью-Ёрку


Мода + жывапіс, карціны + строі. Гэта формула выставы, што адкрылася ў Нью-Ёрку і прыцягнула надзвычайную цікаваць з боку публікі. На прасторах музею побач з палотнамі Эдўара Манэ, Эдґара Дэга, Клёда Манэ ды іншых імпрэсіяністаў паставілі манекены ў строях, выяўленых на карцінах.

{movie}Агляд падзеяў культуры (27.02.2013) |right|9418{/movie}

СЬЮЗАН ЭЛІСАН СТЭЙН, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:

“Мы сканцэнтраваліся на перыядзе паміж 1860-мі ды 1880-мі, калі імпрэсіянізм дасягнуў піку, і Парыж зрабіўся сусветнаю сталіцаю моды. Са з’яўленнем універсальных крамаў і гатовага адзення ды з распаўсюдам модных журналаў мастакі па-новаму паглядзелі на вопратку”.

На экспазіцыі можна пабачыць, як жыўцом выглядала белая сукенка, што была адзетая на рэнўАраўскай “Лізе”, альбо чорны строй на “Парыжанцы” Клёда Манэ, а таксама прыгледзецца да самых дробных дэталяў адзення персанажаў “Снядання на траве” гэтага ж майстра. Асобны раздзел экспазіцыі – гарсэты ды аздобленыя капелюшы, што нібыта сышлі з палотнаў мастакоў 19-га стагоддзя.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. Сяргей Дубавец прэзентаваў у Магілёве кнігу “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”.

М.Ч., М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў