Ці будзе адзінства ў апазіцыі на выбарах 2015 года?


Кампанія «Гавары праўду!» зрабіла заяву пра выхад з этапу перамоваў і пра адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах–2015. Паводле лідара кампаніі Уладзіміра Някляева, сёння пытанне пра адзінага кандыдата не вырашаецца.

Апазіцыі трэба вызначыцца са стратэгіяй супольных дзеянняў, але не выключаны і байкот. Перадусім Някляеў заклікаў апазіцыянераў «спыніць разборкі» паміж сабою?

{movie}Андрэй Дзмітрыеў у “Гарачым каментары”|right|9417{/movie}

Андрэй Дзмітрыеў з кампаніі «Гавары праўду!» падкрэсліў: «Мы лічым, што будучыня Беларусі аб’ядноўвае. Таму лічым вартым займацца пытаннямі: не хто, калі не Лукашэнка, а што, калі не Лукашэнка?». Такое пытанне цяпер ставіць апазіцыі «новая большасць» – людзі, якія выступаюць за перамены. Дробныя ж працэдурныя пытанні ўнутры апазіцыі яе ні разу не аб’ядналі, а толькі раз’ядноўвалі, дзялілі і выяўлялі новыя канфлікты. З гэтай прычыны кампанія «Гавары праўду!» адкладае пытанне пра адзінага кандыдата на больш спрыяльны для гэтага час, прапаноўваючы працаваць над нацыянальнай павесткай пераменаў, якая павінна аб’яднаць «новую большасць» у значную палітычную сілу.

Кандыдат мае быць вынікам адзінства апазіцыі, якое мусіць у будучыні прывесці да вылучэння адзінага кандыдата, заўважыў спадар Дзмітрыеў. «Мы не пакідаем гэтага пытання, мы адкладаем яго, разумеючы, што цяпер галоўнае – выбудаваць тэму «Што, калі не Лукашэнка?» разам з нашымі партнёрамі. Мы проста расставілі прыярытэты на гэты год, абвесціўшы яго годам рэгіянальнага лідарства», – выказаўся ён.

У 2014 годзе кампанія мае намер выкарыстаць мясцовыя выбары для палітызацыі «новай большасці» і стварэння больш моцных апазіцыйных структураў у беларускіх рэгіёнах. «Мы ставім сабе за мэту ўцягнуць людзей у палітыку і паказаць, што палітыка – шлях развязання іхных праблемаў на рэгіянальным узроўні. Калі мы гэтага даможамся, тады да выбараў 2015 года мы будзем падыходзіць з усёй адказнасцю. І будзе адзіны, які сапраўды будзе вынікам адзінства», – зазначыў госць «Гарачага каментара».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў