Аляксандар Класкоўскі у гарачым каментары


Народ і прэзідэнт адзіныя

Гэтая фраза, што вынікла з ранейшага “народ і партыя адзіныя”, меркаваннем Александра Класкоўскага сёння не была стасоўнай: “ У горадзе альбо выбухла бомба, альбо была ўведзеная камендантская гадзіна, толькі міліцыянеры на ўсіх рагах стаяць. Двухмільённы мегаполіс нібыта вымер.”

Хаця, магчыма, усе грамадзяне прымкнулі да экранаў тэлевізараў, дзе Аляксандар Лукашэнка абнадзеіў народ немагчымасцю “каляровых рэвалюцый” у Беларусі. “ Гэты матыў пераследуе яго кожную прэзідэнцкую кампанію, пачынаючы з 2001 году. Такое паўторванне сведчыць пра тое, што гэта ўладу вельмі напружвае. Бо, так у звычайным жыцці нібыта ўсё схоплена, але выбары гэта крытычны момант, бо калі людзі выходзяць на вуліцы, гэта заўжды нэрвуе ўладу”, – кажа палітолаг.

Мяркуючы па тым, што паводле прадстаўленай Лукашэнкам геапалітычнай стратэгіі, сябраваць будзем традыцыйна: з Венесуэлай, Расіяй і Кітаем. Аднак, гульня з Захадам можа працягнуцца, кажа Аляксандар Класкоўскі: “Усё будзе залежыць ад таго, як будуць складвацца адносіны з Расіяй. Калі пачнуцца новыя войны, новыя канфлікты можна будзе і пагандляваць палітвязнямі з Еўропай”.

belsat.eu
https://youtu.be/LMu9znifGOE

Глядзі таксама
Каментары