Электрычны Ілліч


https://youtu.be/IT1wQs7kUOs
«Вечна юны, вечна з намі, ён заўжды, заўжды жывы» спявалася ў вядомай песні пра правадыра міравога пралетарыяту. Уладзімір Ульянаў ужо амаль 90 гадоў, амаль бязвыезна спачывае ў маўзалеі на Чырвонай плошчы.
{movie}Ленін “дыхае”|left|9414{/movie}
Праўда, цяпер мемарыял зацягнуты белым палатном на час рамонту, і паглядзець на рэшткі цела Леніна немагчыма. Таму энтузіясты з музею СССР прапаноўваюць завітаць у адмысловы павільён.

У зацемненым пакоі, падобным да антуражаў маўзалею, воскавая копія цела правадыра… дыхае і нават ціхенька пасопвае. «Дыхае» Уладзімір Ільіч ад разеткі 220 вольт, а піянеры штодня выціраюць пыл з пінжака і твару скульптуры.

Паводле саміх працаўнікоў музею, старэйшыя наведнікі ў захапленні ад ідэі, малодшыя – баяцца воскавага Леніна. Апроч гэтага захапляльнага відовішча, у музеі можна паслухаць музычныя гіты савецкай эпохі, паглядзець на дзясяткі бюстаў лідараў СССР, плакаты ды іншыя артэфакты той эпохі.

У.Ш., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары