«Harlem Shake» у выкананні Дэпард’ё і Кадырава


Актор і рэстаратар, былы французскі грамадзянін Жэрар Дэпард’ё працягвае турнэ па расейскіх рэгіёнах і прасторах інтэрнэту.

Пасля ягонага нядаўняга візіту да кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырыва ў інтэрнэце ўжо з’явілася версія віруснага відэа «Harlem shake» з іхным удзелам. Жэрар так ліха адплясваў лезгінку з новымі сябрамі, што яму падарылі пяціпакаёвую кватэру ў Грозным і шалік футбольнага клубу «Терек».

{movie}Harlem shake: Депард’ё і Кадыраў|right|9411{/movie}

У адказ на такую гасціннасць Дэпард’ё паабяцаў Кадыраву зняць у Чачэніі фільм пра пасляваенную адбудову рэспублікі. Стужка будзе называцца «Сэрца бацькі» – хутчэй за ўсё тут вядзецца пра Ахмата Кадырава.



Што праўда, у абруселага француза ўжо ёсць падобная кватэрка ў Мардовіі, да таго ж кіраўнік рэспублікі абяцаў падарыць яшчэ і дамок на беразе ракі Інсар. У Мардовіі Дэпард’ё плануе адкрыць рэстарацыю, кошты ў якой «будуць разлічаныя на простага працоўнага чалавека». Пакуль жа ён працягвае ездзіць па расейскіх рэгіёнах і назапашваць нерухомасць.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў