Новая «адліга»: Афіцыйны Менск хоча падправіць імідж


Люты сыходзіць – час адлігі. Лукашэнка ізноў шукае шляхоў на Захад і атрымлівае сігналы з Усходу. Дзе больш чакаюць Беларусь і беларусаў? Пра гэта гаворка вядоўцы праграмы «Размова Жбанкова» і палітолага Дзяніса Мельянцова.

{movie}Новая «адліга»: Афіцыйны Менск хоча падправіць імідж|right|9410{/movie}

Госць праграмы не выключае, што афіцыйны Менск рыхтуецца да чарговай спробы дыялогу з Захадам. Але ці будуць ад чарговай спробы дыялогу канкрэтныя вынікі? «Беларуская вонкавая палітыка пабудаваная на балансе, на лавіраванні паміж адным цэнтрам сілы, якім і ёсць ЕЗ ды краіны Захаду, і другім цэнтрам сілы – Расеяй, – адзначае палітолаг. – Калі гэтая сістэма працуе, навошта яе мяняць?»

Што да інтэграцыі з Расеяй, Дзяніс Мельянцоў упэўнены, што ў Маскве могуць задаволіцца нават звыклаю дэманстрацыяй таго, што Беларусь імкнецца аб’яднацца са сваім усходнім суседам.

На думку палітолага, улетку ці бліжэй да восені ў стасунках з Захадам Беларусь будзе у «сітуацыі, падобнай да той, што была ў 2008 годзе». Будзе «новая адліга». «Варта чакаць новага дыялогу. Ці будзе гэта якасна новая сітуацыя, цяжка сказаць, але, хутчэй – не. Але тое, што будзе пэўная камунікацыя і перамовы, большая адкрытасць, як гэта было цягам 2008–2010 гадоў, гэта дакладна, – падкрэсліў Дзяніс Мельянцоў. – Наперадзе саміт Усходняга партнёрства, які для Беларусі значны, і беларускае кіраўніцтва будзе прыкладаць высілкі, каб туды патрапіць, хутка Чэмпіянат свету па хакеі, што пройдзе ў Беларусі. Трэба падпраўляць, «падмазваць» імідж. Пажаданая новая праграма супрацы з МВФ, і гэта таксама патрабуе палітычных высілкаў з боку Беларусі».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў