Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (26.02.2013)|right|9409{/movie}
БІЗНЕС «НА ВОКУ»
Лукашэнка гатовы дапусціць прыватныя кампаніі да кіравання дзяржаўнымі холдынгамі. Але не да фінансавання апазіцыі. Інвеставанне ў іншадумства кіраўнік краіны ацэньвае як здраду дзяржаве.

КОШТ ВЫХАВАННЯ
Напалову болей давядзецца плаціць бацькам за харчаванне дзетак у садках. Ужо ў сакавіку бацькі будуць пакрываць да 60 адсоткаў ад агульнага кошту харчоў для дашкольнікаў. Папярэдняе падвышэнне коштаў адбылося ў 2011-м годзе.

САЮЗНІКІ З ЗАХАДУ
Праўладная партыя “Белая Русь” падпісала пагадненне аб супрацы з польскаю партыяй “СамаабрОна”, якая на Радзіме мае скандальную рэпутацыю. Насуперак іншым арганізацыям Еўропы, “СамаабрОна” мае абараняць палітычную пазіцыю ўладаў Беларусі.

НЯПЭЎНАСЦЬ У ІТАЛІІ
Былы італьянскі прэм’ер Сільвіё Бэрлюсконі прызнАў перамогу левацэнтрыстаў у парламенцкіх выбарах. Перамога, аднак, не была ўпэўненаю і яшчэ не ёсць канчатковаю. Для мандату кіраўніцтва краінаю неабходна мець перавагу ў абедзвюх палатах парламенту.

УЛЬТЫМАТУМ ДЛЯ УКРАІНЫ
Украіна, якая заявіла пра сваю інтэграцыю ў Еўразвяз, атрымала ад Аб’яднанай Еўропы ўльтыматум: цягам 2-ух месяцаў развязаць палітычныя справы з экс-прэм’ерам Юліяй Цімашэнкаю і Юрыем Луцэнкам.

belsat.eu

Стужка навінаў