Улады працягваюць хаваць экс-кандыдатаў ад адвакатаў


Да Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Алеся Міхалевіча дагэтуль не могуць трапіць адвакаты.
Як паведаміў “Белсату” адвакат Павел Сапелка, Андрэя Саннікава ён бачыў апошні раз летась 29 снежня. Намаганні іншых адвакатаў сустрэцца з падабароннымі таксама не прыносяць выніку. Тамара Сідарэнка, адвакатка Уладзіміра Някляева, сёння амаль увесь дзень правяла ў прыёмнай СІЗА КДБ, але так і не трапіла да палітыка. Адвакатка пакінула чарговы запіс у кнізе заўвагаў і прапановаў СІЗА КДБ, але ці прынясе гэта плён, Тамара Сідарэнка не ўпэўненая.
Міжтым Аляксандр Лукашэнка ўчора падчас нарады па ўнутраных пытаннях заявіў, што лёс затрыманых залежыць ад іх саміх. Палітолаг Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што прэзідэнт выказаў недвухсэнсоўны намёк, што чакае ад апазіцыянераў прызнанняў і пакаяння.
belsat.eu
Глядзі таксама
Каментары