Генадзь Лойка на волі. Будзе падаваць скаргу на суддзю (Дапоўнена)


Адбыўшы 5 дзён арышту, на свабоду выйшаў скульптар Генадзь Лойка.

Яго затрымалі раніцаю 21 лютага пасля акцыі падтрымання беларускай мовы каля менскай гімназіі № 4. Там ён разгарнуў плакат са словамі: «Віншую з Днём роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняю беларускамоўнаю школаю». Прысутным журналістам скульптар заявіў, што ў Беларусі адбываецца русіфікацыя адукацыі. У якасці прыкладу ён прывёў той факт, што ў статут гімназіі № 4 унеслі змены, якія дазваляюць выкладаць на расейскай мове.

Суддзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікету.

Журналістам, якія яго сустракалі, Лойка заявіў: ён не шкадуе, што правёў акцыю. «Шкада толькі, што перформанс зрабіць не ўдалося. Але, думаю, і так усё прайшло добра», – зазначыў ён.

Сёння ж Лойка плануе падаць скаргу на суддзю, якая падчас працэсу адмовіла яму ў выкліку перакладніка з расейскай на беларускую мову.

«Мяне абвінавачвалі на расейскай мове. Я сказаў, што не разумею, і ўвесь суд нічога не разумеў, – паведаміў ён. – Я падпісаўся пад штрафам BR 200 тыс. таксама на расейская мове».

М.Л., belsat.eu
https://youtu.be/WY2oZkICADM

Глядзі таксама
Каментары