Як ашчадзіць на электрычнасці?


Тарыфы на электраэнергію значна павысіліся. Ці не надышоў час падумаць пра тое, як зэканоміць электрычнасць, а гэткім чынам – і ўласныя грошы? У гэтым дапаможа праграма «Асабісты капітал».

Тарыф на электрычнасць вагаецца – для розных сем’яў ён можа быць розным: ад Br 325 за квт/г для льготнікаў з электрапліткаю ажно да 870 для самых «энергаёмістых» гаспадароў.

{movie}Як ашчадзіць на электрычнасці?|right|9387{/movie}

Як ашчадзіць грошы на электраэнергіі? Найпрасцей адказ шукаць там, дзе людзі навучыліся жыць лепш за нас. Што робім з электрычнасцю мы, а што робяць ашчадныя немцы? Нам электрычнасць дастаецца па 3 еўрацэнты за квт/г. Немцам – па 17. Але ж у нас абяцаны сярэдні заробак па краіне € 400, а немцы атрымліваюць € 2,5 тыс. Пры гэтым мы маем вельмі складаную і заблытаную сістэму субсідавання, праз якую нават пасля павышэння тарыфаў мы аплочваем менш за палову сабекошту электраэнергіі. Немцы аплочваюць і сабекошт, і прыбытак кампаній-пастаўнікоў. Пры гэтым сярэдняя нямецкая сям’я выдаткоўвае за год 4 тыс. квт/г электраэнергіі. Сярэдняй беларускай сям’і нашае начальства, відаць, ад беднасці і безвыходнасці рэкамендуе выдаткоўваць… 1800 квт/г на год, каб плаціць паводле льготнага тарыфу.

Як ашчадзіць электраэнергію беларусам? Найбольш электрычнасці з побытавых прыбораў спажывае лядоўня. Выключаць яе на зіму і захоўваць прадукты ў сетцы за акном – гэты спосаб, бадай, занадта радыкальны. А вось трошкі адсунуць лядоўню ад сцяны – прасцей. Гэта дазволіць радыятару хутчэй ахалоджвацца, і зменшыцца спажыванне электрычнасці. Яшчэ варта дакладна зачыняць лядоўню. На чым яшчэ можна ашчадзіць? Глядзіце «Асабісты капітал»!

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў