Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

ЦЯСАК НА ВОЛІ
Менскія следчыя вызвалілі з-пад варты расейскага неанацыста Максіма Марцінкевіча (вядомага як Цясак) і дваіх ягоных сяброў беларусаў. Затрымалі ж мужчынаў 14-га лютага пасля сутычкі з антыфашыстамі, якія аблілІ Цесака і ягоную кампанію мачою. У (в)адказ “пакрыўджаныя” сталі пагражаць нажамі ды газавым пісталетам.

{movie}Вынікі дня|right|9386{/movie}БЕСПРАЦОЎЯ НЯМА
Планы ўладаў – інтэр-нацыя-налізаваць рынак працы ў Беларусі за кошт наймання замежнікаў з Таджыкістану і Малдовы. З дакументу, які трапіў у рэдакцыю “Беларускага партызана”, вынікае, што ў Беларусі не хапае працоўнай сілы.

$ 500 – ГЭТА НЯШМАТ
Чаго не хапае, дык грошай на заробкі – сведчыць статыстыка. Сёлета ў студзені сярэдні заробак у Беларусі склаў 4 мільёны 370 рублёў, ці – 506 долараў. Пасля Малдовы і Украіны Беларусь трэцяя ў Еўропе краіна ў рэйтынгу найгоршай аплаты працы.

НА ЗАХАД ЦІ НАЗАД?
Крок на Захад ці крок на-зад – на Усход? На саміце Украіна – Еўразвяз Кіеў абраў інтэграцыю ў Еўропу. Брусель аднак папярэдзіў – яшчэ перад падпісаннем у верасні пагаднення аб асацыяцыі Украіна мае правесці шэраг рэформаў і скончыць палітычныя рэпрэсіі.

ПРЭЗІДЭНТ САРГСЬЯН
Прэзідэнтам Арменіі афіцыйна абвесцілі Сэржа Саргсьяна. Апазіцыя не згодная з такім вынікам выбараў і заявіла пра гатоўнасць да бестэрміновага пратэсту пад будынкам Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Юлія Цяльпук, АК, belsat.eu

https://youtu.be/rY3m5NHmx_w

Глядзі таксама
Каментары