Ксёндз акрапляе святой вадою з… пісталета


Святар, які забаўляе дзяцей з цяжкіх сем’яў, ходзіць на працу ў расе з выявамі Супермэна і Бэтмэна.

Умбэрта Альварэс служыць у горадзе Сальтыллё на поўначы Мексікі. Ён кажа, што выкарыстоўвае неартадаксальныя метады падчас святой імшы, каб выклікаць усмешку на тварах дзяцей, якія цярпяць ад арганізаванай злачыннасці і гандлю наркотыкамі.

Паводле святара, малыя жыхары мікрараёнаў з цяжкою крымінагеннаю сітуацыяй, павінны бачыць, што з пісталета можна не толькі страляць. Набажэнствы для дарослых ён праводзіць паводле традыцыйнага сцэнара і ў адпаведнай вопратцы.

Цягам сваёй 14-гадовай кар’еры Умбэрта Альварэс паспеў пагандляваць пончыкамі і дапамагчы ў рэстаўрацыі некалькіх мясцовых святыняў.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў