Віртуальная рэальнасць для жаўнераў


Амерыканская кампанія “Raithan” прадэманстравала вайскоўцам і спецслужбоўцам паўнавартасны трэнажор, які цалкам пагружае байцоў у віртуальную рэальнасць бою. Сістэма ўяўляе сабою набор з праграмнага забеспячэння 3D-акуляраў ды інфрачырвоных выпраменьвальнікаў, якія мацУюцца на цела і зброю навучэнца.

{movie}”Дэвайс” (25.02.2013)|right|9371{/movie}

Перавага сістэмы – магчымасць напрацаваць памяць цягліцаў і зладжанасць дзеянняў каманды. На камп’ютары можна стварыць любы аб’ект: ад невялікай горнай вёскі да велізарнага прамысловага комплексу, што дазваляе хутка рыхтаваць спецназ для розных дзеянняў. Не выключана, што ў будучыні адбор найбольш перспектыўных рэкрутаў будзе весціся з дапамогаю падобных “відэагульняў”.

Акрамя гэтага ў выданні: аўтапілот на машыну з iPad, прылада для вытворчасці паліва ў хатніх умовах і навінкі на рынку мабільных прыладаў.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў