Каліноўскі і Мураўёў ў настольнай гульні


«Паўстанцы» – першая беларуская настольная гульня, якая запрашае паглыбіцца ў атмасферу паўстання 1863 года і выканаць ролю знакамітай гістарычнай асобы – Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва ды іншых – і паўплываць на хаду канфлікту.



Гульнёвы працэс пабудаваны перадусім на зносінах паміж людзьмі: тут давядзецца падманваць, бараніць сваю пазіцыю і бязлітасна «забіваць» суперніка. Гульня ў карты цалкам беларускамоўная, удзел у ёй могуць браць ад 6 да 20 асобаў.

фота з суполкі гульні ўкантакцефота з суполкі гульні ўкантакце

Гульню стварылі гарадзенскі паэт і празаік, выкладчык рэжысуры і абрадаў Антон Янкоўскі і дызайнерка Настасся Лукашкова. Прэзентацыя адбудзецца 28 лютага ў Горадні а 18:00 у мастацкай галерэі «Крыга» і 2 сакавіка ў Менску ў кнігарні «ЛогвінаЎ». На прэзентацыях аўтары распавядуць пра стварэнне гульні, дадуць магчымасць паспрабаваць згуляць і набыць. Папярэдне гульню можна замовіць у афіцыйнай суполцы гульні ўкантакце.

Тыя, хто не трапіць на прэзентацыю, атрымаюць шанец выйграць колькі асобнікаў у конкурсе на нашых старонках у сацыяльных сетках.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў