Ліхавіду дадалі 10 сутак за Плошчу-2010 (абноўлена)


Міліцыя патрабуе ад былога палітвязня самастойна прыйсці ў турму на Акрэсціна і адседзець 10 дзён адміністратыўнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года.



Былы палітвязень лічыць патрабаванне правесці дадатковы тэрмін за кратамі незаконным, бо крымінальнае пакаранне за Плошчу ён ужо адбыў, а паводле заканадаўства, два разы за адно правапарушэнне караць нельга.

У беларускім заканадўстве існуе “прабел”: адміністрацыйны арышт не залічваецца ў турэмны тэрмін, бо гэта пакаранні за розныя дзеянні, гаворыць адвакат Павел Сапелка. У першым выпадку – за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, у другім – у масавых закалотах. Галоўнае пытанне – ці законна ў абодвух гэтых справах асудзілі Мікіту Ліхавіда. “І тут мы атрымліваем два адказы “не”, – падкрэслівае спадар Сапелка.

Мікіту Ліхавіда за ўдзел у пратэстах прысудзілі першапачаткова да 15-суткавага арышту. 28 снежня 2010 года на яго, аднак, распачалі крымінальную справу аб масавых закалотах. З жодзінскага СІЗА Мікіту перавялі ў менскую «Валадарку», а за дзень да суда – у камеру да абвінавачаных у цяжкіх злачынствах.

У сакавіку 2011 года Мікіту Ліхавіда Партызанскі суд Менску асудзіў да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі, дзе хлопец 5 разоў трапляў у карцэр, правёўшы ў ім агулам каля месяцу за адмову называць сябе падчас павяранняў «асуджаны Ліхавід». Замест гэтага хлопец казаў «незаконна асуджаны».

У верасні 2011 года Мікіту вызвалілі датэрмінова.

«Белсат» прысвяціў Мікіту Ліхавіду першую серыю цыклу «Краты», які гледачы тэлеканалу могуць паглядзець і спампаваць на нашай старонцы.

{movie}”Краты”: Мікіта Ліхавід |right|9369{/movie}

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў