За акцыю салідарнасці пакаралі «апошняга дысідэнта СССР»


Валерыю Сядову суд прызначыў 12 дзён адміністратыўнага арышту за малітву ў падтрыманне Мікалая Статкевіча.
Валерый Сядоў 19 студзеня прыйшоў да Чырвонага касцёлу з партрэтам Міколы Статкевіча, адгукнуўшыся такім чынам на заклік узяць удзел у акцыі салідарнасці. Сядоў заявіў, што ён звычайны грамадзянін, але “ёсць выпадкі, калі кожны для сябе мае вызначыць, чалавек ён ало баязлівая жывёліна”. Падчас акцыі салідарнасці Валерый Сядоў таксама запатрабаваў, каб вызвалілі ўсіх палітзняволеных. Праз 10 хвілінаў пасля акцыі яго затрымалі.
Амаль два дні пра Валерыя Сядова не было ніякай інфармацыі, і толькі ўчора ўвечары з’явілася паведамленне, што яго пакаралі адміністратыўным арыштам. Сёння з раніцы гэтую інфармацыю пацвердзілі ў СІЗА на Акрэсціна.
Валерыя Сядова называюць апошнім дысідэнтам СССР. У 1990-я гг. ён браў актыўны ўдзел у антыкамуністычных акцыях. Супраць актывіста пачалі крымінальную справу за абразу помніка Леніну, аднак пад ціскам грамадскасці яе спынілі.
belsat.eu
Стужка навінаў