Жэрар Дэпард’ё наведаў Чачэнію і станчыў там лезгінку (відэа)


У Грозным французскага актора мядзведжымі абдымкамі вітаў лідар Чачэніі Рамзан Кадыраў.

Кадыраў быў у захапленні ды падкрэсліў, што для яго вялікая радасць і гонар вітаць у сваёй рэспубліцы Дэпард’ё.

«У Расею ўсе цягнуцца. Ад нас ніхто не сыходзіць. Калі такія вялікія людзі прыходзяць у Расею, гэта значыць, што ў Расеі створаныя ўсе ўмовы для гэтага. Мы вельмі радыя, што ён прыляцеў і што ён знайшоў магчымасць быць нашым госцем», – зазначыў Кадыраў.

{movie}Жэрар Дэпард’ё наведаў Чачэнію і станчыў там лезгінку|right|9366{/movie}

Ён прымаў Дэпард’ё ў сваёй рэзідэнцыі. Перад французскім акторам выступілі чачэнскія спевакі ды танцоры. Дэпард’ё падпяваў падчас канцэрту, а пасля сам далучыўся да жвавага выканання лезгінкі.

Найбольшае ўражанне на актора аказаў чачэнскі дух: «Я вельмі хацеў пабачыць гэтых людзей вялікага гонару. Я заўважыў гэта, калі я пабываў сёлета ў Грозным, хоць і чуў раней пра чачэнскі тэмперамент».

Жэрар Дэпард’ё заявіў, што можа падтрымаць новы міжнародны праект – фільм «Сердце отца», асноўныя здымкі якога пройдуць у Грозным з удзелам мясцовых актораў. Ад Кадырава француз атрымаў падарунак – 5-пакаёвую кватэру ў Грозным.

У інтэрнэце з’явілася аматарскае відэа, дзе бачна: Дэпард’ё не толькі танчыць і бавіцца, але і абдымаецца з чачэнскім прэзідэнтам.

{movie}Дэпард’ё танцуе і абдымаецца з Кадыравым|right|9367{/movie}

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў