Масавая аварыя падчас гонак у ЗША: Каля 30 асобаў пацярпелі


Літаральна за хвіліны да канца гонкі на трасе ў Дэйтоўне Біч (Daytona Beach, ЗША) сутыкнуліся 13 аўатаў. Абломкі машынаў паляцелі на трыбуны з гледачамі.

{movie}Аўтакатастрофа падчас гонак у ЗША|right|9359{/movie}

Адзін з пілотам праз тэхнічныя праблемы згубіў кантроль над аўтам. Пасля першага ж сутыкнення аўтамабілі, што ехалі ў шчыльным пэлатоне на вялікай хуткасці, пачалі сутыкацца адзін з другім. Адно з аўтаў літаральна ўзляцела ў паветра.

У шпіталь трапілі 14 асобаў, у тым ліку адзін з аўтагоншчыкаў. Найбольш пацярпелі гледачы, бо на трыбуну апроч дробных аскепкаў трапіла адарванае кола.

М.Л., belsat.eu
https://youtu.be/0d8WsXOJKOw

Глядзі таксама
Каментары