Танчыць як Оўбама: Танец у выкананні першай лэдзі ЗША


Жонка прэзідэнта ЗША Мішэл Оўбама станчыла ў эфіры забаўляльнага шоу «Позняя ноч з Джымі Фэланам («Late night with Jimmy Fallon»).

{movie}Мішэл Оўбама танчыць у вячэрнім шоў.|right|9358{/movie}

Відэаролік «Evolution of mom dancing» ужо стаўся гітом у інтэрнэце, яго прагледзелі больш за мільён асобаў. Мішэль Оўбама станчыла з комікам Джымі Фэланам, каб прыцягнуць увагу амерыканцаў да кампаніі «Давайце рухацца!» («Let’s move!»), скіраваную на прапаганду здаровага ладу жыцця.

Праект «Давайце рухацца!» распачаўся 3 гады таму з ініцыятывы Мішэл Оўбамы. Першая лэдзі прапагандуе здаровае харчаванне, у кампаніі асаблівы акцэнт робіцца на якасць харчавання дзяцей у школах і сем’ях. У 2009 годзе спадарыня Оўбама сваім прыкладам заахвочвала да штодзённага спажывання садавіны і гародніны: на лужку перад Белым домам яна пасадзіла гарох і салат, якія потым трапілі на стол сям’і Оўбамаў.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў