Каго і ад якіх ворагаў бароніць беларускае войска?


На самым высокім афіцыйным узроўні адзначаецца ў Беларусі 23 лютага. З гэтай нагоды прэзідэнт шчодра надзяліў генеральскімі пагонамі шэраг прадстаўнікоў сілавых структураў. Адметна, што сярод сілавікоў, якія атрымалі павышэнне, багата тых, хто кіраваў задушэннем пратэстаў апошнія гады. Каго ж і ад каго абараняе ўласна беларускае войска? І ці жадаюць беларусы служыць у ім?

Новы ролік узброеных сілаў не змяніў настрояў у грамадстве. Пераважаная частка мужчынаў, апытаных журналістамі на вуліцах Менску, не жадала б служыць у беларускім войску.

{movie}Папулярнасць арміі|right|9353{/movie}

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:

“Я лічу, што гэта марнаванне часу”.

“Я, канечне, “адкасіў” бы, як кажа моладзь. Нашая армія, на мой погляд, ніяк не зможа нас абараніць”.

“Вядома, пайшоў бы – ну як можна не служыць?”

“Армія мусіць быць прафесійная, маюць служыць спецыяльна адукаваныя людзі, прафесіяналы”.

З тым, што войску патрэбныя змены, згодныя і прафесіяналы.

УЛАДЗІМІР БАРАДАЧ, БЫЛЫ ПАЛКОЎНІК ВАЙСКОВАГА СПЕЦНАЗУ:

“Цяпер нашае грамадства перажывае дэмаграфічны крызіс. Таму ўзброеныя сілы ў такім выглядзе існаваць не мусяць, не могуць”.

Аднак нягледзячы ні на што, улады трымаюцца за ўсеагульную вайсковую павіннасць. Пры гэтым значны акцэнт ва ўзброеных сілах надаецца так званаму “ідэалагічнаму выхаванню салдатаў”.

УЛАДЗІМІР БАРАДАЧ, БЫЛЫ ПАЛКОЎНІК ВАЙСКОВАГА СПЕЦНАЗУ:

“Адбіраюць здаровых маладых людзей – можна сказаць, самы цвет нашай нацыі, і спрабуюць падмяніць паняцці інтарэсаў нашага грамадства, краіны, з інтарэсамі пэўных кланаў”.

Адметна, што практычна ўсё віншаванне вайскоўцаў ад Аляксандра Лукашэнкі мела палітычную афарбоўку.

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ:

“Мільёны долараў ідуць на падтрыманне апазіцыйных сілаў, якія ставяць за мэту дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і змяніць канстытуцыйны лад”.

І пасля падобных заяваў пытанне, каго і ад каго бароніць беларускае войска, можна назваць рытарычным.

Сяргей Скулавец, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў