У Менску адбыўся выбух у жылым доме. Ёсць загінулыя (дадалося відэа)


Выбух прагрымеў сёння каля 17:00 у сталічным мікрараёне Серабранка. Полымем былі ахопленыя некалькі кватэраў на 9-м паверсе дому на вуліцы Пляханава, 85.

Калі на месца выбуху прыехалі выратавальнікі, палова раёну была агорнутая з’едлівым дымам. Выратавальнікі эвакуявалі з дому каля 20 чалавек. Выратавана было 9 чалавек. Выбухам выбіла вокны з двух бакоў шматпавярховіка: з боку трамвайных лініяў на вуліцы Пляханава і ў двары. З выбітых вокнаў валіў густы чорны дым і шугала полымя.

У адной з кватэраў былі знойдзены два трупы. Ідэнтыфікаваць іх пакуль не ўдалося, бо целы вельмі моцна абгарэлі.

Пажар быў цалкам ліквідаваны каля 18.00. Звесткі пра ахвяраў удакладняюцца. Прычынаю здарэння, паводле МНС, быў выбух бытавога газу.

{movie}Пажар пасля выбуху ў Серабранцы (аматарскія здымкі) |right|9346{/movie}
М.Я., belsat.eu

https://youtu.be/-mkJPNizHnc

Глядзі таксама
Каментары