Дзень абаронцы Айчыны: на плакатах – Ленін, Сталін і Пуцін


Камуністы ў Маскве ўздымалі баявы дух расейскай арміі.

У Дзень абаронцы Айчыны камуністы выйшлі на вуліцы Масквы ўздымаць баявы дух вайскоўцаў і заадно пратэставаць супраць рэформы, якая, паводле іх, знішчыць расейскую армію. Некаторыя патрабавалі, каб адказныя за рэформу паўсталі перад судом. У выніку рэформы працы пазбавяцца каля 100 000 афіцэраў.

Удзельнікаў мітынгу непакоіць, што расейская армія будзе не ў стане абараніць Радзіму. Шмат хто на знак пратэсту надзеў вайсковую форму.

Летась у лістападзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін звольніў міністра абароны Анатоля Сердзюкова, якога западозрылі ў продажы міністэрскай маёмасці сваім людзям. Следства працягваецца. Цяпер ведамствам кіруе былы міністр надзвычайных сітуацыяў Сяргей Шайгу.

23 лютага ў Беларусі, Расеі, Украіне і Кыргызстане афіцыйна адзначаюць Дзень абаронцы Айчыны. Свята адзначалася ў СССР спачатку як Дзень Чырвонай Арміі ды Флоту (1922–1949), пасля як Дзень Савецкай Арміі ды Ваенна-Марскога Флоту.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў