Святкаванне Дня Волі: зноў няма адзінай канцэпцыі?


Сябра аргкамітэту святкавання Віктар Івашкевіч лічыць, што Дзень Волі нельга ператвараць ва «ўвесяленне».

Калі незалежнасць Беларусі пад пагрозаю, адзначэнне Дня Волі нельга ператвараць у забаву. Такое меркаванне Івашкевіч агучыў у нашай праграме «Размова Мацкевіча». Раней у «Гарачым каментары» лідар руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, які таксама ўваходзіць у аргкамітэт, выказаў іншую думку: свята мусіць быць святам, а таму апрача шэсця варта зрабіць вялікі канцэрт.

Паводле Івашкевіча, галоўнае – выйсці на вуліцы: «Няхай некалькі тысяч, але яны хочуць сабрацца, хочуць паказаць, што не ўсе махнулі рукою, не ўсе здаліся».

{movie}”Размова Мацкевіча”: Віктар Івашкевіч пра Дзень Волі-2013 |right|9343{/movie}

З заўвагаю, што трафарэтны сцэнар «сабраліся на плошчы, прайшліся па вуліцах, прыйшлі на Бангалор, памахалі сцягамі, разышліся» не выклікае цікавасці, чалец аргкамітэту не згодны. У розныя гады, гаворыць ён, гэта адбывалася ў розных абставінах. Напрыклад, у 1992-м у святкаванні прымаў удзел кіраўнік беларускай дзяржавы.

Івашкевіч лічыць, што шэсце – «гэта і ёсць змаганне», бо «тут трэба праявіць пэўную мужнасць». «Некаторыя кажуць: «Ну, што я прыйду – будзе некалькі тысячаў». Я такім адказваю: «Цябе якраз і не хапае». Паводле Івашкевіча, канцэртаў ладзіць немагчыма: улады не даюць падвесці электрычнасць.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў