Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (22.02.13)|right|9340{/movie}

КРЭДЫТЫ НЕ ДЛЯ ЎСІХ

Ад сакавіка малазабяспечаныя беларусы змогуць атрымаць жыллёвыя крэдыты па зніжаных стаўках. Але толькі ў трох дзяржаўных банках на ўсю краіну. Адпаведнае рашэнне прынялі “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк” і “Белінвестбанк”.

СПРОБА СУПАКОІЦЬ

Рублю нічога не пагражае, аб’ектыўных прычынаў для дэвальвацыі няма. Прынамсі, калі верыць сённяшняй заяве Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам прэзідэнт паспрабаваў абвергнуць ранейшыя словы міністра эканомікі пра небяспеку для нацыянальнай валюты і рост дзяржаўнай пазыкі. Аднак варта згадаць падобныя супакойвальныя заявы Лукашэнкі якраз перад папярэднімі дэвальвацыямі.

ЖЫЦЦЁ Ў ДОЎГ

А вось што пагражае эканоміцы, залежнай ад чужых крэдытаў, дык гэта магчымасць не атрымаць шостага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Таксама могуць змяніцца ўмовы атрымання пятага траншу. ЕўрАзЭС тлумачыць гэта неадпаведнасцю эканамічнай палітыкі ўраду Беларусі ранейшым дамоўленасцям.

ПАД ЗАКЛАД

Оскар Пісторыюс выйшаў з-за кратаў. Пакуль што пад заклад больш за 100 тысяч долараў да далейшых судовых пасяджэнняў. Лёгкаатлет Пісторыюс, якога абвінавачваюць у ненаўмысным забойстве ягонай сяброўкі, мусіць здаць усе пашпарты і не набліжацца да аэрапортаў. Пракурор быў супраць.

УРАНАВАЯ ГОНКА

Іран ўжо мае 167 кг узбагачанага урану, і да колькасці радыёактыўнага рэчыва, неабходнай для стварэння бомбы, ўжо недалёка. Пра гэта кажа даклад МАГАТЭ, які трапіў у медыі. Іранскія адмыслоўцы ўсталёўваюць 180 цэнтрыфугаў новага пакалення, якія дазволяць у 2-3 разы паскорыць працэс узбагачэння ўрану.

Я.С., М.Я,. belsat.eu

Стужка навінаў