Ці заслужылі мужчыны сваё свята?


Сусветны дзень мужчыны адзначаецца 5 лістапада, аднак, не набыў у Беларусі такога значэння, як Дзень абаронцы Айчыны. Пра спецыфіку мужчынскага свята разважае ў «Гарачым каментары» мастацтвазнаўца Іна Рэут.

Адмыслоўца адзначыла, што 23 лютага святкаваўся ў былым СССР як Дзень Савецкай арміі і ваенна-марскога флоту. Святам абаронцы Айчыны гэты дзень стаўся толькі з 1993 года. «Пытанне толькі ў тым, якой Айчыны? Паколькі нашае грамадства не разабралася з пытаннем Вялікай Айчыннай вайны і Днём абаронцы Айчыны, гэта праблема застаецца неразвязанаю», – дадала спадарыня Рэут.

{movie}Іна Рэут у “Гарачым каментары” |right|9330{/movie}
Мужчынам належыць свята, падкрэсліла госця «Гарачага каментара». Святы неабходныя ўсім людзям, бо гэта робіць жыццё разнастайным, дае магчымасць размежаваць штодзённасць і ўрачыстыя моманты.

Мужчыны сёння, на думку эксперткі, дыскрымінуюцца ў шмат якіх адносінах. Змагаючыся за правы жанчынаў, усе забылі пра мужчынаў. Надышоў час ўзнімаць і мужчынскія праблемы, лічыць знаўца. Міжнародны Мужчынскі Дзень, які святкуецца ў лістападзе, мае на мэце падкрэсліць дасягненні мужчынаў і іх пазітыўны ўплыў на сучасны свет, а таксама звярнуць увагу на іх дыскрымінацыю.

У Беларусі пакуль жа пераважае савецкае ўспрыманне мужчыны як абаронцы. «Беларусь не разабралася са сваім ваенным мінулым і зафіксавалася на нейкай абароне. Сучаснае мастацтва ўзнімае важкі голас у дыскусіі на тэму вобразаў вайны, іх прывабнасці і скажэння рэальнасці. Вобраз мужнасці ў сучаснай візуальнай культуры – таксама дыскусійны. Не зусім прынята бачыць аголенае мужчынскае цела нават на мастацкіх выставах», – заўважыла мастацтвазнаўца.

Пакуль няма вайны і няма каго абараняць, што застаецца мужчыне ў беларускім грамадстве? Дзень абаронцы Айчыны выводзіць на першае месца не чалавечы кампанент, а дзяржаўны, падсумавала спадарыня Рэут.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

https://youtu.be/XUBv3p1od3Y

Глядзі таксама
Каментары