Вайсковыя чыноўнікі – у цэнтры новага карупцыйнага скандалу


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле факту вымагальніцтва буйнога хабару для службовых асобаў Міністэрства абароны.

{movie}Вайсковыя чыноўнікі – у цэнтры карупцыйнага скандалу |right|9328{/movie}

Мінабароны мае складовыя памяшканні, якія ўжо шмат гадоў нібыта здае ў арэнду фірме «Аўтарытэтсервіс». Цікава тое, што фірма ў сваю чаргу пераздае частку гэтага памяшкання яшчэ адной станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. Паводле інфармацыі інтэрнэт-часопісу «Ежедневник», чыноўнікі з Мінабароны не толькі заплюшчвалі вочы на махінацыі з арэндаю, але, магчыма, і атрымлівалі за гэта хабар. Следчы камітэт ужо пацвердзіў, што крымінальную справу завялі, але дачыненне працаўнікоў Міністэрства абароны каментаваць адмовіўся.

«Ежедневник» распавядае, што ў лістападзе 2012 года, дырэктар «Аўтарытэтсервісу» запатрабаваў у бізнесоўца, якому пераздаваў памяшканне, $ 14 тыс. Грошы нібыта былі для працоўнікаў Міністэрства абароны. Паколькі з’язджаць з памяшкання разам з абсталяваннем выходзіла яшчэ даражэй, бізнесовец грошы заплаціў.

Лукашэнка любіць час ад часу паказальна караць высокіх чыноўнікаў за карупцыю ці перавышэнне паўнамоцтваў. З вайсковымі ж адносіны намагаецца не псаваць, бо рэжым мае патрэбу ў падтрыманні сілавікоў. Ці станецца выключэннем гэтая справа – пакажуць вынікі следства.

Алег Ражкоў, М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў