«Беларускамоўная чытанка» ў менскім метро


Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» ў Дзень роднае мовы сабраліся ў менскім метро і чыталі кніжкі па-беларуску. Яны таксама віншавалі мінакоў са святам і дарылі ім свае кнігі, – паведамляе сайт Ffight.org.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага з 2000 года з мэтаю заахвоціць да моўнай разнастайнасці ды шматмоўнай адукацыі. Ідэю абвесціць Міжнародны дзень роднай мовы на генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКО прапанавалі дэлегацыі з Бангладэш і Саудаўскай Аравіі. Сярод 25 першых суаўтараў і найбольш актыўных прыхільнікаў рэзалюцыі былі Беларусь, Літва і Расея.

М.Л., belsat.eu

Фота ffight.org

Стужка навінаў