«Made in Belarus»: Гадзіннікі з… дрэва!


https://youtu.be/ev8JUQqmRBo
Андрэй Мартынюк з Дзяржынску здзейсніў сваю мару: зарганізаваў уласную гадзіннікавую майстэрню, пры гэтым усе гадзіннікі, уключна з гадзіннікавымі механізмамі, ён вырабляе з дрэва.

{movie}Гадзіннікі з Беларусі|right|9319{/movie}

Паводле прафесіі спадар Андрэй – інжынер. Першыя парцы з дрэва паўставалі 17 гадоў таму. А на стварэнне першага драўлянага гадзінніка яму спатрэбілася тры гады.

«Цяпер на тое, каб зрабіць гадзіннік, у сярэднім патрэбна тры месяцы. Паскараць працу – гэта справа няўдзячная, – зазначае майстар. – Рэгуліроўка, падгонка, настройка – усё гэта патрабуе скурпулёзнасці і дакладнасці. Праблема ў тым, што дакладнасць спраўдзіць можна, толькі калі гадзіннік ужо сабраны, а механізм запушчаны».

Гадзіннікі бываюць розных формаў і канструкцыяў, якія амаль ніколі не паўтараюцца. «Паўторы бываюць, толькі калі ёсць канкрэтная замова. Але мне гэта не так цікава. Заўсёды цікавей рабіць штосьці новае», – распавядае творца.

М.Л., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары