Жанчына з «кубікамі прэсу»


Штанга і гантэлі ў трэнажорнай зале – замест«мыльных операў» на тэлебачанні. Журналісты праграмы «Рэпартэр» сустрэліся з Ірынаю Гушчынай, чэмпіёнкай Беларусі па бодзіфітнесу.

{movie}Жанчына з «кубікамі прэсу»|right|9318{/movie}

«Займаючыся бодзіфітнесам, я зразумела, што жанчына за 30 гадоў можа выглядаць значна маладзей. У тых, хто не займаецца нічым, відаць, колькі гадоў, відаць, што ёсць дзеці, відаць, што цела не зусім у парадку», – распавядае гераіня.

Паводле трэнера Ірыны Гушчынай, жанчыны пасля заняткаў бодзіфітнесам становяцца больш упэўненымі. «Яны глядзяць на сябе з боку, і ім падабаецца, як змяняецца іхнае цела, становяцца задаволеным сваім целам», – мяркуе Вадзім Прановіч.

Глядзіце больш – у праграме «Рэпартэр», якая выходзіць у эфіры «Белсату» кожны чацвер а 20:30, а таксама даступная ў нашым архіве праграмаў.

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў