Родная мова – «трасянка»


«Рускі чалавек, калі возьме, да прыкладу, газету «СБ – Беларусь Сегодня», адразу скажа, што гэта – не расейская мова», – гаворыць старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Паводле госця праграмы «Размова Мацкевіча», на літаратурнай расейскай мове ў Беларусі размаўляюць не больш за 5 % насельніцтва.

{movie}Родная мова – «трасянка»|right|9317{/movie}

Гаворачы пра «трасянку», калі ў гаворцы змяшаныя беларускія і расейскія словы, Алег Трусаў адзначыў, што гэта – прыкмета акупацыі. «Акупацыі духоўнай, фізічнай і гэтак далей. «Трасянка» – гэта тады, калі тэрыторыю захоплівае нейкі этнас, мова якога пануе гвалтоўна. Найбольш гэта – Украіна і Беларусь. Ва Украіне – «суржык», у нас – «трасянка», – распавёў Трусаў. – Першая нашая «трасянка» была беларуска-польская, калі запанавала польская мова. Вытокі нашай трасянкі яшчэ ў ХVII стагоддзі. Потым прыйшлі расейцы».

«Цяпер мы назіраем тое, як нашая мова з вясковай становіцца гарадскою. Бо 300 гадоў наш горад у Беларусі быў не беларускім, і беларуская мова калі ў ім і гучала, то на задворках: у асноўным гучалі польская, ідыш і расейская, – зазначае госць праграмы. – А цяпер ідзе працэс фармавання новай мовы – гарадской. Беларуская мова гораду гадоў праз 50 будзе іншая. Бо вёска вымірае і шмат якія вясковыя словы проста знікнуць».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў