Мастак з Менску паказаў карціны са старых савецкіх рублёў


https://youtu.be/4CivmeZDk60
Сусветную ўвагу звярнуў на сябе менскі мастак Ігар Арыніч. Нашых заходніх калегаў зацікавілі ягоныя карціны са старых савецкіх купюраў. Выходзіць вельмі экалагічна – не патрэбныя ўжо рублі робяцца творамі мастацтва.
{movie}Агляд падзеяў культуры (21.02.2013)|right|9306{/movie}
„Вось, глядзіце, колер старой купюры, 1963 году, – тлумачыць асаблівасці творчага працэсу майстар. – вось купюра таго ж наміналу, толькі год 1991. Колеры у іх розныя. Можна гуляцца імі, як хочаце”.

Беларускія і расейскія рублі не падышлі – мастак кажа, яны занадта змрочныя, не атрымліваецца прыгожа. Не склалася ў мастака і з заакіянскімі “зялёнымі”.

„Долар і ў Афрыцы зялёны, прыгожа не будзе, – кажа Ігар Арыніч. – Я спрабаваў еўра, у мяне дзве купюры атрымалася разрэзаць. Больш не дазволіла псіхіка”.

Грашовы ж напамін пра ранейшую эпоху дазваляе ствараць сапраўды ўражвальныя палотны.

Іншыя тэмы: заклік ад паэта Уладзіміра Някляева да Дня роднай мовы, метал-фэст у Магілёве, прэм’еры ў беларускіх кінатэатрах.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары