Журналіста Баразенку папярэдзілі за супрацу з «Белсатам»


Незалежнага журналіста папярэдзілі пра недапушчальнасць супрацы з замежнымі медыямі без акрэдытацыі.

Учора з Аляксандрам Баразенкам на гэтую тэму размаўляла дарадца юстыцыі Наталля Жукавец. Сёння яна і ўручыла папярэджанне, дзе паведамляецца: Аляксандр Баразенка выконваў функцыі тэлеаператара на карысць тэлеканалу «Белсат». Працаўнікі пракуратуры заўважылі ў дзеяннях Баразенкі «парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Журналісты «Белсату» вымушаныя працаваць без акрэдытацыі. Тэлеканал не раз спрабаваў легалізавацца ў Беларусі, але атрымліваў адмовы з рознымі фармулёўкамі. Нядаўна «Белсат» зрабіў чарговую спробу і падаў дакументы ў МЗС. Адказ мае прыйсці найбліжэйшымі днямі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў