Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

***

Справа аб выбуху ля віцебскага будынку КДБ раскрытая – сцвярджаюць у Следчым камітэце. Нападнік аказаўся нападніцай – у арыштаванай раней судзімай жанчыны знайшлі самаробныя выбуховыя прылады, петарды, сшытак з рэцэптамі выбухоўкі і выразкі з газетаў пра здзейснены выбух. Абвінавачаная віцяблянка пакуль маўчыць.

{movie}Вынікі дня (20.02.13)|right|9295{/movie}

***

Гомельскія прадпрымальнікі з гандлёвага цэнтру “Сакрэт” збіраюць подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. Яны просяць прэзідэнта паўплываць на ўласніка гандлёвых плошчаў, які значна павялічвае арэндную плату. Таксама прадпрымальнікі падалІ калектыўную заяву ў міліцыю.

***

Арганізатары святкавання Дня Волі падалі заяўку ў Менгарвыканкам. Калі гарадскія ўлады не забароняць вулічных акцыяў, адзначыць юбілей стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску можна будзе ў нядзелю, 24 сакавіка. Сюрпрызаў у заяўцы няма. Збор – а 12-й гадзіне ля ўваходу ў Батанічны сад, потым шэсце на плошчу Бангалор.

***

Генпракуратура Украіны мае дастаткова доказаў датычнасці Леаніда Кучмы да забойства журналіста Гангадзэ 13 гадоў таму. Цяпер ідзе расследаванне і збор усіх магчымых доказаў, каб даведацца, ці тагачасны ўкраінскі прэзідэнт непасрэдна замовіў забойства. Георгій Гангадзэ пісаў артыкулы аб карупцыі на высокім узроўні ўлады. Пасля смерці ён атрымаў званне Героя Украіны.

***

Урад Балгарыі сышоў у адстаўку пасля разгонаў масавых пратэстаў. Прэм’ер-міністр краіны адмовіўся кіраваць дзяржавай, у якой паліцыя збівае людзей. Толькі ўчора ў сутыкненнях у Сафіі пацярпелі 25 чалавек. Людзі пратэстуюць супраць высокіх коштаў на электраэнергію.

АК, belsat.eu

https://youtu.be/ud2kg4aQCJo

Глядзі таксама
Каментары