Новы сцэнар Дня Волі


https://youtu.be/ujFVVyu-GRg
«Хочацца нечага іншага, гэта ж свята! Хочацца казаць не толькі аб праблемах», – зазначае лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, адзін з арганізатараў сёлетняга святкавання ў Менску ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
{movie}Аляксандр Мілінкевіч у “Гарачым каментары”|right|9300{/movie}
Спадар Мілінкевіч мяркуе, што Дзень Волі – гэта не толькі палітычная акцыя, але і вялікае свята. Таму і адзначаць яго трэба адпаведна. Сёлета арганізатары апроч традыцыйнага шэсця задумалі вялікі канцэрт, які, спадзяюцца, пройдзе ў вялікай зале. Спіс выступоўцаў пакуль удакладняюць. Пра гэта ён распавёў у сённяшнім “Гарачым каментары”.

Паводле палітыка, галоўная мэта – каб на Дзень Волі прыйшло як мага больш простых беларусаў. А каб яны не баяліся, акцыю мусяць дазволіць улады. На ягоную думку, улічваючы эканамічную сітуацыю ў краіне і патрэбу ў заходнееўрапейскіх крэдытах, дазвол на святкаванне дадуць.

Сёння, 20 лютага, у Менгарвыканкам паступіла заяўка на правядзенне 24 сакавіка вулічных акцыяў у межах святкавання Дня Волі. Подпісы паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч і сябра аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары