Жанчына ўзарвала будынак КДБ для адрэналіну?


Гэтым разам жыхарка Віцебску адмовілася даваць паказанні. Але папярэднія парушэнні закону тлумачыла недахопам адрэналіну.

Следчы Камітэт адрапартаваў раскрыццё справы аб выбуху каля будынку КДБ у Віцебску, што здарылася летась 11 лістапада. Пра гэта паведамілі сёння на брыфінгу начальнік упраўлення Следчага камітэту па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін і начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Яўсееў.

{movie}Жанчына ўзарвала будынак КДБ для адрэналіну?|right|9282{/movie}Кабета адмаўляецца даваць паказанні, таму ані матываў, ані іншых падрабязнасцяў з боку абвінавачанай няма. Нам жа ўдалося ўзяць тэлефонны каментар на гэтую тэму ў прадстаўніцы ўпраўлення Следчага камітэту па Віцебскай вобласці Іны Гарбачовай.

Следчыя выйшлі на жыхарку Віцебска 1970 года нараджэння, якую раней судзілі за пашкоджанне маёмасці, хуліганства і крадзяжы. «Раней матыў быў выключна хуліганскі, і яна тлумачыла свае дзеянні як недахоп адрэналіну ды некаторых вострых пачуццяў …Я б не звязвала з іншымі падзеямі, апроч ейных асабістых прыярытэтаў», – сказала Іна Гарбачова, дадаўшы, што затрыманая займалася мужчынскімі відамі спорту.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў