Што такое Дзень Волі? Топ-5 феерычных адказаў з Магілёву


Ці ведаюць жыхары Магілёва, якая падзея святкуецца 25 сакавіка?

Дзяўчына доўга сумнявалася, але пасля «ўзгадала»: «Вызваленне ад захопнікаў нямецкіх, 9 траўня».

«Напэўна, гэта дзень, калі ўсе людзі могуць гаварыць свабодна на любыя тэмы, абмяркоўваць нешта і за гэта ім ніхто нічога не скажа», – выказаў меркаванне хлопец.

Падобныя «падазрэнні» выказалі і сяброўкі: «Можа быць, гэта калі ўсё дазволена? Відаць, усё, што захочаш рабіць, – можна…».

«Гэта сорам – святкаваць Дзень Волі! У перыяд росквіту дэмакратыі ўва ўсім свеце і асабліва ў Беларусі?», – паспрабаваў перавесці размову ў філасофскае рэчышча спадар сталага веку.

«Святкуем у чэрвені, – цвёрда адказаў пенсіянер. – А з якой нагоды – не ведаю…».

{movie}Апытанне: што такое Дзень Волі?|right|9281{/movie}Сёлета адзначаецца 95-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння, 20 лютага, у Менгарвыканкам паступіла заяўка на правядзенне 24 сакавіка вулічных акцыяў у межах святкавання Дня Волі. Подпісы паставілі прадстаўнікі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч і сябра аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў