У Польшчы маліліся за беларусаў – ахвяраў крывавага рэйду


На вайсковых могілках у Бельску Падляскім (Bielsk Podlaski) сабраліся на малітву блізкія ды знаёмыя ахвяраў крывавага рэйду Рамуальда Райса “Бурага” і ягонага аддзелу. Былі і людзі, якія пачуваюцца абавязанымі памятаць пра гэтыя трагічныя падзеі ды пра кожнага з 79 мірных жыхароў праваслаўных беларускіх вёсак. Трыццаць з іх – гэта фурманы, якіх расстралялі 31 студзеня 1946 года непадалёк вёскі Пухалы Старыя.

Сюжэт, прысвечаны сумнай гадавіне, пажрыхтавалі аўтары праграмы “Беларусы ў Польшчы”. Яна выходзіць на “Белсаце” штосераду а 18.30. Паглядзець яе можна таксама на сайце belsat.eu у раздзеле “Нашыя праграмы”.

Пачалося ў вёсцы Заляша́ны, дзе ў 1946-ым было каля сотні хат. У адну з іх жаўнеры Бурага сагналі жыхароў, а затым падпалілі яе. І ўсе астатнія будынкі таксама. Наступныя былі вёскі Волька Выганоўская, Шпакі, Канцавізна і Зані.

Рамуальда Райса арыштавалі ў 1948 годзе, а расстралялі ў 1950-ым. Суд і пакаранне адбыліся ў Беластоку. У 1995-ым Бурага рэабілітавалі, а ягоная сям’я атрымала кампенсацыю. У сем’яў ахвяраў Бурага ніхто нават не прасіў прабачэння, хаця Інстытут нацыянальнай памяці афіцыйна назваў яго дзейнасць “злачынствам супраць чалавецтву”.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары