Дзеткі на Дзень роднай мовы


Заўтра ўва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі кліпы, у якіх дзеткі чытаюць вершы пра мову.

У кліпах гучаць вершы Ларысы Геніюш і Валярыны Куставай (паэтка адмыслова дзеля гэтага напісала верш). Чытаюць іх дзеткі працаўнікоў «Белсату», для якіх беларуская мова – родная.

{movie}Дзеткі на Дзень роднай мовы (верш Геніюш)|right|9278{/movie}

«Мы вырашылі запісаць менавіта дзетак, бо для іх размаўляць па-беларуску – гэта не палітычная ці грамадская пазіцыя, для іх гэта натуральна», – зазначае аўтарка ролікаў Вольга Швед.

{movie}Дзеткі на Дзень роднай мовы (верш Куставай)|right|9277{/movie}

На нашым сайце вы таксама можаце пабачыць, як здымалі кліпы.

М.Л., belsat.eu

У СУВЯЗЗЮ З АВАРЫЯЙ ПЛАГІНА FACEBOOK НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ, ПАПЯРЭДНЯЯ ДЫСКУСІЯ ПА ГЭТЫМ АРТЫКУЛЕ ВЫДАЛІЛАСЯ. ПАЧЫТАЦЬ ЯЕ МОЖНА НА ЗДЫМКАХ, ЯКІЯ МЫ ЎСТАЎЛЯЕМ НІЖЭЙ:



Стужка навінаў