Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (19.02.2013)|right|9272{/movie}
Але грошы ёсць для абароны прэзідэнта. Для новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі – у Ізраілі закупілі некалькі камплектаў супраць-таранных дарожных блакавальнікаў. За 5 секундаў яны вырастаюць з зямлі ды могуць спыніць машыну з выбухоўкаю.
==

Беларусь ніколі не адмовіцца ад прызыву ў войска. Не варта чакаць ні пераходу на кантрактную службу, ні ўвядзення альтэрнатыўнай. Такую заяву зрабіў сёння міністр абароны Юрый Жадобін. Адначасова міністр пахваліўся высокай якасцю ежы і вопраткі ў войску, а таксама найноўшым узбраеннем.
==

Медыкі просяць ААН не скасоўваць фінансаванне метадонавай праграмы лячэння нарказалежных у Беларусі. Гэта спосаб зняць наркамана з “цяжкіх” наркотыкаў праз увядзенне метадону мінімальнымі дозамі, паступова іх зніжаючы. Як кажа галоўны нарколаг краіны, такая праграма мае станоўчы эфект. Аднак праз два гады яе зачыняць па фінансавых прычынах.
==

Тэма актуальная для Сірыі. Некалькі выбухаў прагучалі ў Дамаску непасрэдна ля палацу сірыйскага прэзідэнта. Будынак моцна пашкоджаны артснарадамі. Ці быў там БашАр Áсад падчас абстрэлу – невядома.
==

Арменія падлічыла галасы на прэзідэнцкіх выбарах. Кіраўніком краіны застанецца Сэрж СарґсьЯн – ён набраў больш за 58 адсоткаў галасоў. Апазіцыя кажа пра масавыя фальсіфікацыі, а назіральнікі АБСЕ – пра малую канкурэнцыю сярод кандыдатаў.

belsat.eu

Стужка навінаў