Павал Усаў у гарачым каментары


“Зараз сапраўды існуе пагроза страты незалежнасці”

Пра гэта палітолаг Павал Усаў заявіў у эфіры праграмы “Белсату” “Гарачы каментар”

Увядзенне санкцый прынцыпова важна не толькі для Беларусі, але і для Еўропы. Для Еўропы: наколькі ёсць палітычная воля, каб не толькі прымаць рашэнні, але сапраўды уводзіць іх у жыццё. Для Беларусі гэта важна для дэмакратычнага грамадства, бо гэта падтрымае тую барацьбу за пэўныя дэмакратычныя змены ў краіне.” – упэўнены палітолаг.

Меркаваннем Паўла Усава, эканамічныя акцыі удараць перадусім у рэжым. Бо ёсьць падставы для сумневаў, што грошы атрыманыя ад крэдытаў ідуць на прадпрыемствы, даходзяць да грамадзян. “Хучэй яны ідуць на ўзмацненне рэжыму: на БРСМ, на ідэалогію і на сілавыя структуры. Калі забраць інвестыцыі ў гэтых структураў, то па-першае рэжым паслабне, а па-другое, іх можна выкарыстоўваць у больш патрэбных рэчах.”- кажа палітолаг.

Адносіны з Еўропай сапсутыя наколькі магчыма. Таму Міхаіл Мясніковіч адправіўся ў свой першы замежны візыт у Маскву. “У такой сітуацыі Лукашэнка не мае чаго губляць, таму можа прызнаць Абхазыю і Паўднёвую Асэтыю ў абмен за дапамогу. Аднак, пасля рэалізацыі санкцый сапраўды з’яўляецца небяспека страты незалежнасці. Лукашэнка ніколі не будаваў незалежнасці, толькі гандляваў ёю з Расіяй, ці з Захадам.” – каментуе Павал Усаў.

Belsat.eu

Стужка навінаў