Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (18.02.2013)|right|9252{/movie}

ЗНАЙШЛІ КРАЙНЯГА

Вайсковы суд на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзіў памежніка, які не паведаміў пра шведскі самалёт, што раскідаў дэсант плюшавых мядзведзяў над Івянцом і Менскам. Вайскоўца абвінавацілі ў парушэнні правілаў нясення памежнай службы.

«ДЗЕ СЛУЖЫЎ, САЛАГА?»

Драбнее беларускі спецназ. У Пінску абвесцілі набор у атрад асобага рэагавання. Каб стаць элітай унутраных войскаў, дастаткова скончыць школу. У абвестцы падкрэсліваецца, што будучым байцом АМАПУ можа стаць малады чалавек, які зусім не служыў у арміі.

НАСТОЙЛІВАЯ ПРОСЬБА З’ЕХАЦЬ

Тым часам у Менску міліцыянты раяць парушыць закон. Экс-палітвязень Ірына Халіп распавяла, што калі прыйшла адзначацца ў міліцыю, да яе звярнуўся кіраўнік аддзелу нагляду ды ў грубай форме запатрабаваў ад журналісткі ехаць за мяжу і не вяртацца. Хаця гэта парушэнне датэрмінова-ўмоўнага рэжыму пакарання.

АРМЕНІЯ ВЫБІРАЕ

У Арменіі ідуць прэзідэнцкія выбары. Фаварытам лічыцца дзейны кіраўнік Сэрж Саргсьян, які балатуецца на другі пяцігадовы тэрмін. Пры гэтым парог яўкі ў армянскім заканадаўстве не прадугледжаны.

ПРАТЭСТАМ ПА БЕЗДАРАЖЫ

Украінскія аўтааматары пратэстуюць супраць кепскага стану дарог. Некалькі сотняў чалавек вырашылі выказацца не толькі словамі, але і запаснымі дэталямі ад аўтамабіляў. Дарогі ва Украіне такія раздзяўбаныя, што па іх амаль немагчыма ездзіць, а пра камфорт няма і размовы, кажуць удзельнікі акцыі.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў