Культурны агляд


Часопіс „Дзяслоў” аб’явіў кароткі спіс намінантаў на штогадовую прэмію „Залаты апостраф”. Пераможцы ж высветляцца ўвечары 22 лютага ў кнігарні „ЛогвінаЎ”.



Гэтак у катэгорыі „Паэзія”, сярод іншых веліч Алеся Разанава пазмагаецца з маладосцю Антона Рудака ды Вікі Трэнас.

Вось так выглядае агульны ж спіс тых, каму да пятніцы варта трымаць пальцы крыжыкам:

{movie}Агляд падзеяў культуры (18.02.2012)|left|9240{/movie}

НАМІНАНТЫ НА ПРЭМІЮ «ЗАЛАТЫ АПОСТРАФ»



Паэзія

Анатоль Брусевіч

Алесь Разанаў

Антон Рудак

Іна Снарская

Віка Трэнас

Проза

Сяргей Вераціла

Валерый Гапееў

Павел Ляхновіч

Алесь Паплаўскі

Алесь Усеня




Дэбют

Зміцер Баяровіч

Юля Бо

Вераніка Кашкан

Яўгенія Руль

Марына Яўсейчык

Учора ж у сталіцы марылі пра лета. У клубе “Re:public” прайшоў прома-канцэрт беларускіх удзельнікаў “Бітлз”-фэсту, які 1 чэрвеня пройдзе на хутары Шаблі. Паўдзельнічалі ў зімовым “Бітлз”-канцэрце гурты The Apples, “The Road Dogs” ды “Real jazz band”. Музычныя ды віртуальныя перформансы паказалі тэатр “EYE” і дыджэі.

„Тое, што сёння называецца індзі-рокам, тое, што зараз папулярна і б’е ўсе чарты, тое, што называецца мэйнстрымам, або ідзі-андэграўндам, – разважае Каця Пытлева, якая на канцэрце выступіла як DJ Ezhaka, – усё гэта паўтор таго, што рабілі The Beatles і гурты, якія былі іх папярэднікамі ці паслядоўнікамі”.

Іншыя тэмы: успамін пра Сакрата Яновіча, „Фотасушка” ў Магілёве ды канцэрт „Akute” у Маскве.

Адэля Дубавец belsat.eu

Стужка навінаў