"Дэвайс": сталёвыя байцы


Гэта не кадры з фільму “Жывая сталь – пачатак”, гэта роба-гладыятары “Cloudrobots”. Яны створаныя са складанага алюмініевага сплаву, важаць па дзве з лішкам кілі ды ў поўны рост уздымаюцца на 40 сантыметраў. У прыладзе забяспечваецца 21 ступень рухомасці, што дазваляе нават згінацца і абараняць корпус, як робяць сапраўдныя баксёры. Cloudrobots б’юцца на люстраной паверхні ды заўсёды застаюцца ў вертыкальным становішчы.

{movie}”Дэвайс” (18.02.2013)|left|9239{/movie}

Паводле вытворцы, кампаніі TTTech з Аўстрыі, кіраваць імі будзе магчыма з любой партатыўнай прылады на Android або IOS. Але сапраўднаю фішкаю стане мажлівасць пазмагацца з іншым чалавекам праз інтэрнэт.

Акрамя гэтага ў выданні: агульны продак усіх сысуноў, як смакуе магнітнае поле Зямлі, акуляры дапоўненай рэальнасці, навінкі на рынку мабільных тэлефонаў і кампутарных гульняў.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў