Уладзімір Пуцін: Кошт будаўніцтва АЭС у Беларусі ацэньваецца ў 6 млрд долараў


Адпаведнае пагадненне бакі падпішуць у першым квартале сёлета.

Расейскі прэм’ер адзначыў, што бакі працягваюць перамовы пра дакладны кошт праекту, але Расея ўжо гатовая вырашыць пытанне наконт крэдытавання будаўніцтва.

Паводле кіраўніка беларускага ўраду, АЭС будзе забяспечваць 27–28% патрэбнай краіне электраэнергіі. “Гэта насамрэч энергетычная і ў нейкай ступені нацыянальная бяспека, і гэты праект па-ранейшаму застаецца актуальным, адным з галоўных праектаў на сённяшні перыяд. Я бачу тут добрую перспектыву”, – упэўнены прэм’ер-міністр Беларусі.

Нагадаем, што беларуская АЭС будзе мець моц каля 2,4 тыс. МВт. Запуск першага энергаблоку плануецца ў 2016 годзе, другога – яшчэ праз два гады. У адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця энергетычнага патэнцыялу Беларусі, узгодненай пастановаю Савету Міністраў, цягам 2011–2015 гг. на будову АЭС плануецца выдаткаваць 3 млрд долараў, а ў 2016–2020 гг. яшчэ каля 6,5 млрд.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары