У горадзе Макееўка Данецкай вобласці спрацавалі два выбуховыя зарады.
Ахвяраў і пацярпелых у выніку выбухаў няма. Аднак, паводле запіскі, знойдзенай непадалёк месца здарэння, гэта толькі папярэджанне. Невядомыя тэрарысты патрабуюць 4 млн еўраў. У адваротным выпадку яны пагражаюць здзейсніць яшчэ пяць тэрактаў “у месцах масавага збору людзей”.
Тэрарысты называюць сябе “людзьмі, што выступаюць супраць улады”. “Нашыя блізкія памерлі, і мы не маем, чаго губляць”, – гаворыцца ў запісцы.
belsat.eu