На аднаго Леніна менш


https://youtu.be/OloOBGwdu_M
Ва Украінскай Ахтырцы ў Сумскай вобласці актывісты партыі «Свабода» на чале з дэпутатам Вярхоўнай Рады Ігарам Мірашнічэнкам разбурылі помнік Уладзіміру Леніну.
{movie}Знос помніка Леніну. Відэа карыстальніка taras Kozarljuk|right|9231{/movie}
Дэпутат разам з прыкладна двума дзясяткамі прыхільнікаў-нацыяналістаў абвязалі помнік тросам, прымацавалі яго да грузавіка і сцягнулі верхнюю частку пастаменту. Усё гэта адбывалася пад няўпэўненыя пратэсты працаўнікоў міліцыі, якіх было прынамсі не менш за ўдзельнікаў акцыі. Пасля пачалася таўканіна, нацыяналісты вінавацілі праваахоўнікаў у парушэнні закону, тыя былі ўпэўненыя ў адваротным. У выніку затрымалі дзесяць асобаў.

Мірашнічэнка патлумачыў свой учынак выкананнем Закону аб дэкамунізацыі Украіны. У 2000 годзе помнік ужо спрабавалі афіцыйна дэмантаваць, аднак тады абаронцы Ілліча былі значна больш адданыя справе кастрычніка і помнік утрымаўся.

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары