Абвешчаныя пераможцы прэміі "Люблю Беларусь"


Лаўрэаты чацвёртай прэміі Маладога Фронту ў васьмі галінах вызначаліся праз інтэрнэт-галасаванне. Паводле намесніцы старшыні арганізацыі Насты Дашкевіч, у вызначэнні пераможцаў прынялі ўдзел больш за пяць тысячаў чалавек.

{movie}Наста Дашкевіч пра прэмію “Люблю Беларусь”|left|9221{/movie}

У намінацыі “Беларусізацыя”, за папулярызацыю беларускай мовы і культуры, перамагла журналістка Кацярына Кібальчыц, ініцыятарка нефармальных курсаў беларускай мовы Mova ci Kava.

У намінацыі “Pro-Belarus” – прэмія для замежнікаў, перамог былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

У намінацыі “Журналістыка” – гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут.

У намінацыі “Культура” Арсень Кугейка, беларускі бітбоксер.

У намінацыі “Палітыка”Віталь Каратыш, кандыдат на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Здабыў большасць у родным Кажан-Гарадку, хоць усё роўна не прайшоў у парламент.

У намінацыі “Грамадская чыннасць”Дзяніс Кандратовіч, стваральнік аўкцыёну дабрачынных сустрэчаў “Мае сэнс“.

Намінацыя “Змагар году” – прызнаная 12 вязням сумлення. Па палітычных матывах у беларускіх турмах сядзяць: Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікола Аўтуховіч, Аляксандр Малчанаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка.

І ў намінацыі “Спорт” перамала плаўчыха, чэмпіёнка Еўропы, тройчы срэбная медалістка Летняй алімпіяды ў Лондане Аляксандра Герасіменя.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў