У Мазыры гарэў драматычны тэатр


Сёння ў другой палове дня загарэўся будынак тэатру імя Івана Мележа. Як паведамляе БелТА, на момант прыбыцця пажарнікаў, полымя ахапіла дах будынку. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

{movie}Пажар тэатру ў Мазыры|right|9218{/movie}

Пажар знішчыў каля 800 кв. м даху, пашкодзіў другі паверх тэатру, дзе месцяцца моладзевыя гурткі. Тэатр, пабудаваны ў 30-ыя гг., часткова быў на рэканструкцыі. Мясцовая камісія МНС высвятляе прычыны пажару.

У.Ш. паводле БелТА, belsat.eu

Стужка навінаў